6 траўня 2024, панядзелак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З фотаздымкаў Instagram зрабілі даведнік

З фотаздымкаў Instagram зрабілі даведнік

Французскі распрацоўшчык Бенджамін Нэтер, задзейнічаючы здымкі з Instagram, стварыў даведнік, які дазваляе разглядаць сусветныя славутасці.

Паводле яго слоў, атрыманае веб-дастасаванне аказалася настолькі займальным, што наведвальнікі праводзяць на сайце ў сярэднім 13 хвілін, перадаюць «Вести».

Сайт, які называецца Somewhere, вельмі просты. Фатаграфіі ён бярэ з Instagram, апісанні месцаў - з «Вікіпедыі», а адзнаку на мапе - з мапаў Google. Каб больш падрабязна пачытаць пра «лакацыі» ў анлайн-энцыклапедыі, трэба націснуць на кнопку read more, а каб перайсці да наступнай - somewhere else. Упадабаным помнікам, саборам, музеем або паркам можна падзяліцца ў Twitter або Facebook.

«Працуючы над стартапам, я зразумеў, што фатаграфіі з Instagram нашмат лепш перадаюць пачуццё атмасферы месца, чым прафесійныя здымкі, - сказаў Нэтэр, - І я падумаў, што было б выдатна павандраваць вачыма іншых людзей». Распрацоўшчык папаўняе базу дадзеных Somewhere кожны раз, калі знаходзіць у Сетцы якое-небудзь прыгожае месцы на Зямлі - няхай гэта будзе закінуты горад, пустыня або акіянічная траншэя. Фатаграфіі з Instagram (прыкладна па 150 штук для кожнага месца, з якіх потым выбіраецца лепшы) здабываюцца аўтаматычна. Пры гэтым алгарытм распазнавання асоб адсякае папулярныя на сайце «сэлф» - гэта значыць, здымкі самога сябе.

Нэтэр дадаў, што архіў фатаграфій Instagram стаў настолькі вялікі, што дазваляе атрымаць вельмі шмат цікавай статыстыкі. Можна даведацца, напрыклад, якія месцы карысталіся найбольшым поспехам у турыстаў за апошні тыдзень і іншыя рэчы.

Instagram і раней прыцягвалі для стварэння даведнікаў. У снежні на «айфонах» выйшла дастасаванне Jetpac, якое падказвае лепшыя месцы ў кожным горадзе, аналізуючы здымкі з фотасэрвісу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках