6 траўня 2024, панядзелак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Клюеў стаў кіраўніком адміністрацыі Януковіча

18
Андрэй Клюеў стаў кіраўніком адміністрацыі Януковіча

Віктар Януковіч прызначыў Андрэя Клюева кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы.

Іншым Указам Андрэй Клюеў вызвалены ад пасады кіраўніка СНБА.

Раней Віктар Януковіч падпісаў указ аб звальненні кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Лёвачкіна 17 студзеня.

Андрэя Клюева шмат хто ва ўкраінскай апазыцыі называюць «катам Майдана»: менавіта ён з'яўляецца галоўным падазраваным у арганізацыі сілавой зачысткі цэнтральнай плошчы Кіева ад дэманстрантаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках