6 траўня 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Літва гатовая прыняць параненых украінцаў

8

Прэзідэнт Літвы падтрымала пратэстуючых украінцаў.

«Мы падтрымліваем украінскі народ і гатовыя прыняць параненых», - напісала яна ў «Твітэры».

Раней Даля Грыбаўскайтэ выклікала ў Прэзідэнцкі палац амбасадара Украіны ў Літве Валерыя Жаўценку.

У працоўным графіку Грыбаўскайтэ паказана, што Жаўценка запрошаны на размову да прэзідэнта ў другой палове дня, піша rus.delfi.ee.

Амбасадара ў чацвер выклікаў і МЗС Літвы. Яго папрасілі перадаць украінскаму кіраўніцтву пазіцыю органаў улады Літвы адносна падзей апошніх дзён у Кіеве, падчас якіх загінулі і былі параненыя людзі.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках