6 траўня 2024, панядзелак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўравізія-2014» будзе праходзіць на выспе

1
«Еўравізія-2014» будзе праходзіць на выспе

Усе конкурсныя падзеі будуць арганізаваныя на Арэне B&W Hallerne у сталіцы Даніі.

Як ужо вядома, 59-ы Міжнародны Песенны конкурс «Еўравізія» пройдзе ў гэтым годзе ў сталіцы Даніі, у ім возьмуць удзел 37 краін. Днямі стала вядома, што ўсе конкурсныя падзеі будуць арганізаваныя на Арэне B&W Hallerne.

Гэтая пляцоўка была абраная аргкамітэтам не выпадкова. Гэтае месца з'яўляецца не толькі прыдатным для правядзення «Еўравізіі» з пункту гледжання тэхнічных параметраў і маштабаў, але і з пункту гледжання гістарычнага і культурнага здабытку горада, піша «Камсамольская праўда ва Ўкраіне».

Што ж з сябе ўяўляе арэна «Еўравізіі-2014»? Па-першае, унікальнасць арэны ў тым, што ўсе памяшканні размешчаныя на востраве Рэфхалееэн у Капенгагене, на якой у 1960 годзе размяшчалася верф сусветнага значэння. Увесь суднабудаўнічы комплекс складаўся з 2-х вялікіх залаў агульнай плошчу 15 000 кв. м. і выкарыстоўваўся да 1996 года толькі для будаўніцтва караблёў. Праз эканамічныя складанасці верф закрылі, а спусцелую прастору сталі выкарыстоўваць у якасці склада каралеўскага тэатра, пэйнтбол- арэны і правядзення розных культурна-забаўляльных імпрэзаў.

Конкурс будзе праходзіць у адной з секцый, пераабсталяванай у музычную арэну ўмяшчальнасцю да 10 000 гледачоў. Усе памяшканні вакол будуць ператвораныя ў так званую «Воспу Еўравізіі».

Гэтыя два будынкі комплексу B&W Hallerne, размешчаныя на востраве Рефхалееэн, уважаюцца за самыя высокія будынкі ў Даніі. Арганізатары сцвярджаюць, што арэна будзе ператвораная ў нешта неверагоднае і захапляльнае. А сам Капенгаген на два тыдні ператворыцца ў «Вёску Еўравізіі» (Eurovision Village). Фан-зона будзе праходзіць па пешаходнай вуліцы Капенгагена Строгэт (Stroget) да Капенгагенскай ратушы, да аднаго з самых знакамітых раёнаў горада - Нюхавн. На ўсёй працягласці вуліцы будуць праходзіць культурна-забаўляльныя імпрэзы, выступы і спектаклі ў вольным доступе для ўсіх.

Нагадаем, Беларусь на міжнародным конкурсе будзе прадстаўляць Тэа з песняй пра чызкейк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках