6 траўня 2024, панядзелак, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшаўскі ўніверсітэт пачаў збор сродкаў для пацярпелых у Кіеве

4

Студэнты з Беларусі, якія вучацца ў Варшаўскім універсітэце, ініцыявалі збор сродкаў для пацярпелых падчас падзей у Кіеве.

Ён праводзіцца ў рамках усяго ВНУ, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе. Таксама студэнты і выкладчыкі напісалі адкрыты ліст кіраўнікам сілавых устаноў Украіны, у якім заклікалі іх ўстрымацца ад ужывання сілы, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

«Падзеі ва Украіне - найбольш абмяркоўваная тэма і сярод студэнтаў і выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта. Гэтая трагедыя нікога не пакінула тут абыякавым. Натуральна ёсць велізарнае жаданне хоць чымсьці дапамагчы. У Беларусі даўно дыктатура, мы выдатна ведаем, што гэта такое, таму вельмі перажываем за ўкраінцаў. Мы таксама ведаем, як шмат значыць салідарнасць у такія моманты. Таму ідэя такой акцыі нарадзілася менавіта ў коле беларускіх студэнтаў», - распавяла беларуская праваабаронца Дар'я Корсак.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне доўжацца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабавалі ўцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раны. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках