6 траўня 2024, панядзелак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Радзькоў: БАТЭ сказаў «да пабачэння», а не «бывай»

3
Арцём Радзькоў: БАТЭ сказаў «да пабачэння», а не «бывай»

Навабранец «Генчлербірлігі» падтрымлівае сувязь з гульцамі БАТЭ.

У інтэрв'ю карэспандэнту pressball.by Арсенію Бібкову навабранец «Генчлербірлігі» з Анкары беларускі абаронца Арцём Радзькоў расказаў пра свае першыя тыдні ў Турцыі.

- Арцём, ці хутка вы ўліўся ў калектыў турэцкага клуба?

- Працэс адаптацыі яшчэ працягваецца. Усё ж такі моўны бар'ер яшчэ не пераадолены. Я працую над гэтым недахопам. Турэцкая мова не самая лёгкая для вывучэння. Але калектыў у нас вельмі добры і вясёлы. Усе хлопцы добразычлівыя, заўсёды гатовыя дапамагчы - як у бытавых пытаннях, так і на футбольным полі.

- Якія ўражанні ад трэніровачнага працэсу ў «Генчлербірлігі»?

- Вялікіх адрозненняў ад тых, што практыкаваліся ў ранейшых калектывах, пакуль не заўважыў. Варта адзначыць выдатныя ўмовы. На базе чатыры поля, жылы корпус з аднаўленчым цэнтрам і рэстаранам. Усё неабходнае для трэніровак і адпачынку.

- Чакаеш матчу супраць Аляксандра Глеба?

- Вядома, будзе цікава згуляць супраць каманды суайчынніка і былога партнёра. Аднак іншых матчаў чакаю не менш.

- Як у свой час развітаўся з БАТЭ?

- У канцы снежня клуб святкаваў здабытак юбілейнага 10 чэмпіёнства. Там цёпла пагутарыў з кіраўніцтвам, трэнерскім штабам і работнікамі клуба. А з гульцамі пазней сабраліся за вячэрай у рэстарацыі. Сувязь стараюся не губляць ні з хлопцамі, ні з клубам у цэлым. Будзем лічыць, што сказаў «да пабачэння», а не «бывай».

- Якія перад сабой ставіш мэты?

- Галоўная цяпер - гэта замацавацца ў камандзе і стаць гульцом асноўнага складу. Разумею, што гэта будзе нялёгка. Бо замежнікі знаходзяцца ў жорсткіх умовах праз ліміту на легіянераў. Але я абяцаю прыкласці для гэтага ўсе сілы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках