7 траўня 2024, aўторак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгіянала» прызначылі новым мэрам Кіева

11
«Рэгіянала» прызначылі новым мэрам Кіева

Прэзідэнт Украіны прызначыў на пасаду кіраўніка Кіеўскай гарадской адміністрацыі Уладзіміра Макеенку.

Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце Віктара Януковіча.

Уладзімір Макеенка - старшыня камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях Рэгламенту, дэпутацкай этыкі і забеспячэння дзейнасці парламента, ён з'яўляецца сябрам Партыі рэгіёнаў. Яго папярэднік на пасадзе мэра Кіева Аляксандр Папоў быў адхілены ад пасады кіраўніка КГГА пасля падзей 30 лістапада 2013 года, пасля першай зачысткі Еўрамайдана.

Нагадаем, раніцай 30 лістапада 2013 байцы спецпадраздзялення «Беркут» жорстка разагналі людзей з галоўнай плошчы ўкраінскай сталіцы, якія выступалі супраць паўзы ў еўраінтэграцыі. Кадры з разгонам Еўрамайдану шакавалі ўкраінцаў і сусветную грамадскасць. 30 лістапада абураныя ўкраінцы пачалі збірацца на Міхайлаўскай плошчы. Акцыі пратэсту працягваюцца да гэтага часу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках