6 траўня 2024, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анры Хагуш вярнуўся ў БАТЭ

3
Анры Хагуш вярнуўся ў БАТЭ

Анры Хагуш падпісаў кантракт з барысаўскім клубам.

Раней ён ужо выступаў у складзе барысаўскага клуба і ў шэрагах «жоўта-сініх» здабываў гістарычную для беларускага футбола пуцёўку ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў-2008/09.

Анры Хагуш - выхаванец абхазскага футбола, адзначае афіцыйны сайт БАТЭ. У 2000 годзе ён быў заўважаны маскоўскім «Спартаком» і запрошаны ў школу знакамітага расейскага клуба, у якой навучаўся на працягу пяці гадоў. У 2005-м Анры дэбютаваў у дарослым футболе, выступаючы на правах арэнды ў чэлябінскім «Спартаку».

Затым у яго кар'еры здарыўся круты паварот, звязаны з БАТЭ. Летам 2006 года Хагушу паступіла прапанова аб укладанні кантракту з барысаўскай камандай. Анры адказаў згодай. Калі спачатку ён часцей гуляў за дубль «жоўта-сініх», то ўжо ў сезоне-2007 стаў жалезным штыком асноўнага складу. За два з паловай гады ў БАТЭ вельмі смелы абаронца правёў 82 матчы за галоўную дружыну, забіў 1 гол, аддаў 6 дзейсных перадач. У шэрагах барысаўцаў Хагуш двойчы заваёўваў золата нацыянальнага чэмпіянату. У 2008 годзе ён быў у ліку тых, хто рабіў гісторыю, - разам з камандай Анры здабываў першую ў летапісе нашага клуба і беларускага футболу пуцёўку ў групавую стадыю Лігу чэмпіёнаў, а затым у ёй і гуляў. Дарэчы, Хагуш - першы абхазскі футбаліст, якому ўдалося паўдзельнічаць у паядынках такога высокага рангу.

Пасля той еўракубкавай кампаніі Анры атрымаў выгадную прапанову ад казанскага «Рубіна». Аднак у клубе са сталіцы Татарстану згуляць Хагушу не давялося. Казанцы, заключыўшы з ім кантракт, адразу аддалі яго ў арэнду краснадарскай «Кубані». Потым Анры абараняў колеры «Растова» (2010-11), нальчынскага «Спартака» (2012), ніжнекамскага «Нафтахіміка» (2012). І вось у мінулым годзе ён зноў прыехаў у Беларусь, а менавіта ў жодзінскае «Тарпеда»-БелАЗ. Праўда, вяртанне апынулася не вельмі ўдалым - у пачатку сезона Хагуш сур'ёзна траўмаваўся, у выніку чаго доўга аднаўляўся і выйшаў на поле толькі ў канцы верасня. Але галоўнае ў тым, што Анры ачуняў - і пацвердзіў гэта якаснай гульнёй на восеньскім адрэзку мінулага чэмпіянату. І вось цяпер Хагуш зноў у БАТЭ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках