6 траўня 2024, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Палтавы занялі абласную адміністрацыю

15
Жыхары Палтавы занялі абласную адміністрацыю

У будынку абласной адміністрацыі пачалося пасяджэнне Народнай рады.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат «Удара» Сяргей Каплін, піша «Цензор.нет».

«Людзі зайшлі ў сесійную залу Палтаўскай ОГА і абласной Рады і праводзяць паседжанні Народнай рады.... Каля будынка Палтаўскай аблдзяржадміністрацыі сабраліся амаль 2 тыс грамадзян. Людзі будуюць барыкады», - адзначыў Каплін.

З ягоных слоў, перад будынкам ОГА знаходзяцца байцы «Беркута» і ўнутраных войскаў, а таксама вялікая колькасць сабак.

«Нам удалося сустрэцца са старшынём абласной Рады. Мы патрабавалі пусціць дэлегатаў Народнай рады для правядзення пасяджэння ў зале абласной Рады. Ён адмовіўся і прапанаваў правесці ў іншым горадзе. Пісаць заяву на звальненне ён таксама адмовіўся. Але нам удалося патрапіць унутр, і цяпер ужо ідзе паседжанне Народнай рады», - адзначыў Каплін.

Паводле стану на 25 студзеня аблдзяржадміністрацыі ўжо захопленыя ў васьмі рэгіёнах Украіны. Сярод іх: Львоўская, Тэрнопальская, Івана-Франкоўская, Ровенская, Чарнавіцкая, Валынская, Вінніцкая, Хмяльніцкая і Чарнігаўская вобласці.

Акрамя таго, у апошнія дні ОГА заблакаваныя ў Жытомірскай, Чаркаскай і Сумскай абласцях.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках