7 траўня 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Аблічча» падмануў забудоўшчыкаў з Расеі

6
Дырэктар «Аблічча» падмануў забудоўшчыкаў з Расеі

Судовая справа адносна будаўнічай фірмы «Аблічча» зацягваецца праз няяўкі пацярпелых.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі пракурор Берасцейскай вобласці Іван Наскевіч, паведамляе БелТА.

Праблема, са слоў пракурора, заключаецца ў тым, што не ўсе сведкі ў справе былі дапытаныя, бо ўжо некалькі разоў памянялі месца жыхарства, а некаторыя нават - прозвішчы. Акрамя таго, сярод забудоўшчыкаў ТАА «Аблічча» ёсць грамадзяне Расеі, што таксама ўскладняе іх яўку ў залу судовага паседжання. «Гаворка не ідзе пра тое, што нехта з пацярпелых ухіляецца ад удзелу ў судовым працэсе або памяняў паказанні. Перашкоды выкліканыя чыста тэхнічнымі прычынамі - не ўсіх пацярпелых знайшлі», - адзначыў Наскевіч.

Усяго паводле справы збанкрутаванай будаўнічай фірмы ў якасці пацярпелых прызнаныя 435 чалавек. Крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ТАА «Аблічча» Мікалая Клімука Берасцейскі абласны суд пачаў разглядаць 15 кастрычніка 2013. За гэты час былі дапытаныя 370 чалавек. З іх толькі 3 чалавекі не прызналі сябе пацярпелымі, паколькі паспелі прадаць свае кватэры, у тым ліку - з выгадай для сябе. Усе астатнія лічаць сябе ў статусе пацярпелых і падтрымліваюць свае іскавыя патрабаванні па кампенсацыі шкоды.

Дзяржаўнае абвінавачанне не памяняла сваёй кваліфікацыі злачынства, здзейсненага былым кіраўніком фірмы, падкрэсліў пракурор. Пастанова за судом. Паводле разлікаў пракуратуры, судовы разгляд справы будзе працягвацца на працягу ўсяго лютага.

Са слоў Наскевіча будаўніцтва застаецца адной з самых карумпаваных галін у рэгіёне. У 2013 годзе там выяўлена 39 карупцыйных злачынстваў (у 2012 годзе - 10). У «антылідарах» таксама адукацыя (44) і гандаль (17). Усяго ў 2013 годзе супрацоўнікі праваахоўных органаў вобласці выявілі 258 карупцыйных злачынстваў (у 2012-м - 154 ). У структуры злачынстваў найбольшую ўдзельную вагу складае хабарніцтва (65,1%). У мінулым годзе такіх злачынстваў выяўлена ў два разы больш, чым у 2012 годзе (168 супраць 86). «Гэтая статыстыка з'яўляецца вынікам не росту карумпаванасці грамадства, а ўзмацнення працы ўсяго праваахоўнага блока», - падкрэсліў пракурор вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках