6 траўня 2024, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем кіяўлян арыштавалі за куплю дроў

10
Сем кіяўлян арыштавалі за куплю дроў

Міліцыя затрымала семярых людзей, якія куплялі дровы ў краме на Абалоні.

Як паведамляе LB.ua, пра гэта стала вядома ад відавочцаў здарэння.

Разам з імі першапачаткова затрымалі жанчыну - выпадковы мінак. Пазней яе адпусцілі, менавіта яе сябар і звязаўся з журналістамі.

«Гэта здарылася на выхадзе з крамы «Космас», другая чарга «Дрым Таўн». Мужчыны-пакупнікі выйшлі з каляскамі і накіраваліся да сваёй машыны, чорнага Фольксвагена-ўніверсала. У калясках былі дровы, вугаль і ежа. Тут пад'ехала міліцыя - яны былі ў чорнай форме з надпісам «Міліцыя» на спіне. Яны затрымалі семярых мужчын з каляскамі і заадно маю сяброўку. Іх адвезлі ў нейкі трохпавярховы будынак на Абалонь, дзе іх дапытвалі людзі ў цывільным. Потым яе адвезлі туды, адкуль забралі, і адпусцілі . Калі дзяўчына пачала патрабаваць сказаць, хто яны, і за што затрымалі людзей, ёй адказалі нешта накшталт: «Будзеш моцна мудрагеліць - будзеш там, дзе яны, сама ведаеш, якая сітуацыя ў краіне», - сказаў ён.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. Пасля нядоўгага перамір'я, ўвечары 24 студзеня, сутыкненні ў цэнтры Кіева аднавіліся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках