2 траўня 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Армія не будзе ўмешвацца

15
Мінабароны Украіны: Армія не будзе ўмешвацца

Міністр абароны Украіны Павел Лебедзеў назваў правакацыяй прапановы палітыкаў аб задзейнічанні арміі ў развязванні канфлікту.

Ён заявіў, што ўзброеныя сілы Украіны не будуць ўмешвацца ў канфліктную сітуацыю ў краіне, а прапановы некаторых палітыкаў ўмяшацца арміі ў развязванне канфлікту ён уважае за правакацыю, паведамляе інфармацыйнае агенцтва ИТАР-ТАСС.

«Войска будзе строга прытрымлівацца канстытуцыі і законаў Украіны, якія выразна прапісваюць яе ролю, функцыі і задачы, у тым ліку і задзейнічанне узброеных сіл», - сказаў Лебедзеў, выключыўшы магчымасць ўмяшання арміі ў развязванне канфлікту.

Лебедзеў таксама мяркуе, што прапановы апазіцыі, якія ўчора агучыў падчас перамоваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, менавіта тое, «чаго і дамагаецца апазіцыя». У прыватнасці, ён мяркуе, што адзін з лідараў апазіцыі Віталь Клічко, які раней заяўляў пра намер стаць прэзідэнтам Украіны, павінен дамагчыся гэтай пасады на сумленных выбарах.

«У нас ёсць законна абраны кіраўнік дзяржавы, калі Клічко мае намер стаць прэзідэнтам, хай гэта зробіць законным шляхам, перамогшы на сумленных выбарах», - сказаў міністр.

Нагадаем, 22 студзеня раніцай «Беркут» атакаваў мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага. Сілавікі сталі разбіраць барыкаду і затрымліваць людзей. Дайшло да ахвяр. Так, са слоў каардынатара медыцынскай службы Штаба нацыянальнага супраціву Алега Мусія, у сутыкненнях на Грушэўскага ў Кіеве, якія доўжацца з 19 студзеня, загінулі, паводле розных звестках ад 3 да 5 чалавек, у тым ліку, грамадзянін Беларусі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках