3 траўня 2024, Пятніца, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя пусціла дэманстрантаў у абладміністрацыю ў Сумах

7
Міліцыя пусціла дэманстрантаў у абладміністрацыю ў Сумах

Жыхары Сум занялі першы паверх будынка аблсавета і аблдзяржадміністрацыі.

Дагэтуль уваходы ў аблдзяржадміністрацыі былі заблакаваныя старой мэбляй і шчытамі ДСП, паведамляе «Данкор».

Супрацоўнікі міліцыі выйшлі з будынка АДА і пакінулі ў ім шаломы і шчыты. Паведамляецца, што міліцыя пакуль паводзіць сябе карэктна. Дэманстранты таксама ўстрымліваюцца ад правакацый.

Мітынг ля Сумскай АДА сабраў блізу чатырох тысяч людзей. Частка пратэстоўцаў пайшла маршам па горадзе. Тыя, што засталіся, збіралі снег у мяшкі для будаўніцтва барыкад, якія зрабілі перад уваходам у абласную адміністрацыю і мэрыю, каб у панядзелак 27 студзеня, не дапусціць на працу чыноўнікаў.

Таксама мітынг стварыў у Сумах Народную Раду. Акрамя таго, вырашана стварыць раённую Народную раду і ўзяць пад грамадскі кантроль райдзяржадміністрацыю, атрады муніцыпальнай міліцыі і Народнай Самаабароны, правесці антыкарупцыйныя расследаванні ў рэгіёне.

Рэзалюцыяй мітынгу даручана звярнуцца да дэпутатаў Партыі рэгіёнаў у мясцовых радах што да іх выхаду з партыі і фракцый.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабавалі ўцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раны. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Фота: dancor.sumy.ua

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках