2 траўня 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: Даверу да Януковіча больш няма і не будзе

23
Эльмар Брок: Даверу да Януковіча больш няма і не будзе

Еўразвяз бачыць адзіным выхадам з крызісу ва Украіне датэрміновыя выбары.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта замежных спраў Еўрапарламента Эльмар Брок, перадае lb.ua.

«У нас ужо няма даверу да Януковіча і не будзе, пакуль ён не пакажа рэальныя дзеянні. Алігархам будзе непрыемна, калі ім забароняць уезд у Еўропу і арыштуюць рахункі. Адзіны рэальны выхад з сітуацыі, якая склалася - гэта толькі правядзенне выбараў», - заявіў Брок у эфіры нямецкага тэлеканала «Вахеншпігель».

Ён таксама паведаміў, што дэлегацыя Еўразвязу прыбудзе 27 студзеня ва Украіну.

«Заўтра мы з дэлегацыяй ЕЗ прылятаем ва Украіну. Мы думаем, што прапанову Януковіча, зробленую апазіцыі, трэба ўспрымаць асцярожна і прымаць яе толькі ў тым выпадку, калі Януковіч, са свайго боку, выканае прапановы апазіцыі», - сказаў Брок.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што пасады для апазіцыі ў Кабінеце міністраў Украіны без наяўнасці большасці міністраў ад кіроўнай большасці не маюць сэнсу. Еўрадэпутат таксама мяркуе патрэбным скасаваць прынятыя Вярхоўнай Радай 16 студзеня скандальныя законы для развязання крызісу ў краіне.

Нагадаем, учора адбылася трэцяя сустрэча паміж Віктарам Януковічам і лідарамі ўкраінскай апазіцыі. Кіраўніку фракцыі «Батькивщина» ў Вярхоўнай Радзе прэзідэнт Украіны прапанаваў пасаду прэм'ер-міністра краіны. Два раўнды перамоў лідараў апазіцыі з Януковічам, якія адбыліся раней, выніку не далі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках