3 траўня 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі: ахутваю малітвамі Украіну

9
Папа Рымскі: ахутваю малітвамі Украіну

Папа Рымскі Францыск заклікаў афіцыйны Кіеў да дыялогу з мітынгоўцамі.

Пра гэта паведамляе дэпартамент інфармацыі Украінскай грэка-каталіцкай царквы са спасылкай на «Радыё Ватыкана».

«Ахутваю малітвамі Украіну, у прыватнасці тых, хто страціў сваё жыццё ў гэтыя дні і іх сем'і. Жадаю, каб развіваўся канструктыўны дыялог паміж інстытутамі і грамадзянскай супольнасцю, каб, выключаючы любое прымяненне гвалтоўных дзеянняў, у сэрцы кожнага чалавека пераважаў дух міру і пошукі агульнага дабра», - сказаў Францыск пасля малітвы «Анёл Гасподні» ў нядзелю, 26 студзеня. У гэты момант на плошчы Святога Пятра ў Рыме знаходзіліся дзясяткі тысяч пілігрымаў, у тым ліку і прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны Рыма.

Раней пантыфік ужо выказваўся пра падзеі ва Украіне. Так, апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Томас Эдвард Каліксан у сваім лісце на чале УГКЦ адзначыў, што «Папа Рымскі Францыск моліцца за мір і згодудля любімага ўкраінскага народа».

Фота: EPA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках