2 траўня 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панкі з Гародні распавялі пра Каліноўскага жыхарам Падляшша

1

Гарадзенскі гурт Dzieciuki ладзяць канцэрты ў гарадах Польшчы.

Адзін з іх адбыўся ў Бельску Падляшскім, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Такія канцэрты могуць паўплываць на пашырэнні ведаў на тэму гісторыі Беларусі ў Польшчы, - кажа вакаліст гурта Павел Трублін. - Можа мы выконваем нейкую папулярызацыю беларускай культуры. Магчыма, людзі ў Польшчы, якія раней не ведалі, пасля такіх канцэртаў ўжо будуць ведаць пра Кастуся Каліноўскага, пра жорсткія дзеянні з боку фашыстаў і камуністаў».

Канцэрт гурта Dzieciuki прайшоў у пабе «Блюс». У планах гарадзенцаў выступу ў іншых гарадах Польшчы. Таксама гурт, у рэпертуары якога шмат песень пра беларускі Супраціў, наведае Нямеччыну і Чэхію.

Фота: «Радыё Рацыя»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках