26 красавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты БАТЭ падтрымалі Майдан

26

На выходным фанаты барысаўскага БАТЭ выказалі салідарнасць з украінцамі.

Раней сваю падтрымку выказвалі фанаты магілёўскага «Дняпра», менскіх «Дынама» і «Тарпеда», піша «Наша Нiва».

Фота: belultras.by.

Пратэсты ва Украіне, якія пачаліся больш за два месяцы таму з-за адмовы ўладаў падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, нарастаюць па ўсёй краіне. Паведамленні аб штурмах ці спробах захопу будынкаў рэгіянальных адміністрацый у нядзелю прыйшлі з цэлага шэрагу абласцей, у тым ліку і на ўсходзе краіны.

У Кіеве адносна спакойна: учора там развітваліся з загінулым актывістам Еўрамайдана беларусам Міхаілам Жызнеўскім, у сувязі з гэтым традыцыйнае нядзельнае «веча» вырашылі не збіраць. У гэты ж дзень у вёсцы Бярозаватаўка Саланянскага раёна Днепрапятроўскай вобласці пахавалі 21-гадовага армяніна Сяргея Нігаяна, які загінуў 21 студзеня падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Пазаўчора ўвечары Віктар Януковіч прапанаваў лідарам апазіцыі ўзначаліць урад. У адказ яны запатрабавалі спачатку выканаць патрабаванні дэманстрантаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках