30 красавiка 2024, aўторак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майдан: два месяцы супрацьстаяння ў адным фотарэпартажы

2

«Еўрамайдан» у Кіеве пачаўся ў канцы лістапада 2013 года.

Яго справакавала адмова ўкраінскіх уладаў ад падпісання дамовы аб асацыяцыі з Еўразвязам. Мітынгоўцы на Майдане Незалежнасці выступілі ў падтрымку еўраінтэграцыі, а таксама запатрабавалі змены кіраўніцтва краіны. Аналагічныя мітынгі пачаліся і ў некаторых іншых украінскіх гарадах, у прыватнасці ў Львове, піша glavcom.ua.

У сталіцы пратэстная кампанія суправаджалася перыядычнымі сутыкненнямі паміж прыхільнікамі апазіцыі і міліцыяй. Супрацьстаянне абвастрылася ў канцы студзеня 2014-га, калі ўспыхнулі жорсткія сутыкненні на вуліцы Грушэўскага ў самым цэнтры горада. Падставай паслужыла прыняцце пакета законаў, якія істотна абмяжоўваюць грамадзянскія свабоды. У сутычках з міліцыяй пацярпелі некалькі сотняў чалавек; як мінімум, чацвёра актывістаў загінулі.

Паралельна апазіцыя актывізавала свае дзеянні на захадзе Украіны, дзе пратэстны рух карыстаецца істотнай падтрымкай: мітынгоўцы пачалі захопліваць абласныя адміністрацыі. Прыхільнікі цяперашняга кіраўніцтва Украіны патрабуюць увядзення ў краіне надзвычайнага становішча, аднак улада гэтыя заклікі пакуль не падтрымала.

Сутыкненні паміж актывістамі і салдатамі ўнутраных войскаў падчас штурму Майдана. 11.12.2013.

Фота Максіма Дандзюка

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках