27 красавiка 2024, Субота, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

KORN і Soulfly едуць у Менск

4
KORN і Soulfly едуць у Менск

17 траўня 2014 года перад беларускімі фанамі паўстане амерыканскі культавы гурт KORN у поўным складзе.

Таксама ў гэты дзень выступяць і іх знакамітыя пабрацімы па цяжкай музыцы - каманда Soulfly. З сённяшняга дня квіткі на сумесны канцэрт паступілі ў продаж. Сумесны тур музыкаў прысвечаны выхаду новых альбомаў абодвух калектываў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Беларускіх слухачоў чакаюць паўтарагадзінны сэт KORN і гадзінны выступ Soulfly. За адзін вечар два гіганта альтэрнатыўнага металу адыграюць на адной сцэне дзве паўнавартасныя канцэртныя праграмы.

Галоўная навіна для фанатаў - вяртанне ў KORN гітарыста Браяна «Хэда» Уэлча, які не іграў з камандай з лютага 2005 года. На канцэрце ў Менску KORN збярэцца ў поўным складзе, разам з Уэлчам. Дарэчы, на думку крытыкаў менавіта дзякуючы яго гітарным партыям, музыка KORN вярнула былое дзёрзкае гучанне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках