27 красавiка 2024, Субота, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДК МТЗ высяляюць рок-бар «Крылы»

3
ДК МТЗ высяляюць рок-бар «Крылы»

З уладальнікамі менскага рок-бара не падоўжылі дамову арэнды.

Пра гэта паведаміла парталу Tuzin.fm арт-дырэктар «Крылаў» Вера Сяўкоўская.

«Афіцыйная прычына: у ДК МТЗ, дзе грунтуецца наш бар, пачынаецца капрамонт, таму з намі не падоўжылі дамову», - кажа яна. Але сапраўднай прычынай, на думку арт-дырэктара, можа быць тое, што кіраўніцтву ДК МТЗ не вельмі падабалася такое суседства. У бары пастаянна праводзіліся канцэрты беларускіх выканаўцаў. Тут выступалі Алег Хаменка, NRM, HandMade і Markuts Band, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Таццяна Беланогая. «Крылы» праводзілі свае музычныя праекты, сярод якіх «Рок-Акадэмія» і «Адкрыты мікрафон», у рамках якога маглі выступіць маладыя гурты.

Апошняя вечарына ў рок-бары адбудзецца 29 студзеня.

«Крылы» праіснавалі роўна год. Адкрыццё адбылося ў студзені 2013 года. Цяпер кіраўніцтва ўстановы шукае новае месца, каб працягнуць сваю дзейнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках