27 красавiка 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафія Ратару: Ніхто не мае права адбіраць жыццё і свабоду

21
Сафія Ратару: Ніхто не мае права адбіраць жыццё і свабоду

Вядомая спявачка заклікала спыніць гвалт ва Украіне.

Зварот Сафіі Ратару размешчаны на яе афіцыйным сайце.

«Тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, не можа не закрануць душу і сэрца кожнага з нас, - лічыць спявачка. - Я да болю абураная тым, што адбываецца ў маёй роднай краіне. У Кіеве пацярпелі і загінулі людзі. Сэрца баліць за кожнага чалавека».

Сафія Ратару заклікала не дапусціць новых ахвяр у супрацьстаянні паміж уладай і апазіцыяй ва Украіне.

«Усе бакі канфлікту абавязаныя пачуць адзін аднаго і знайсці мірнае рашэнне. Нельга дапусціць новыя ахвяры!

Я веру ў розум і здаровы сэнс. Чалавечае жыццё і свабода даражэй за ўсё і ніхто не мае права яе адбіраць. У нас выдатная краіна, працавіты народ. Я хачу міру і шчасця ў кожным доме, кожнай сям'і», - заявіла яна.

Нагадаем, сёння адбудзецца пазачарговае пасяджэнне парламента Украіны. Яно, як разлічваюць многія, можа пакласці пачатак выхаду з палітычнага крызісу. Апазіцыя патрабуе, каб парламент адмяніў скандальныя «законы 16 студзеня», прыняў рашэнні, пасля якіх спыняцца пераследы пратэстоўцаў, разгледзеў пытанні вяртання да Канстытуцыі 2004 года і адстаўку Кабміна.

Штаб нацыянальнага супраціву просіць кіяўлян выйсці на Майдан 28 студзеня ў 12 гадзін.

Па стане на раніцу сённяшняга дня абстаноўка ў сталіцы Украіны спакойная і сутыкненняў паміж дэманстрантамі і сілавікамі няма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках