27 красавiка 2024, Субота, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын аршанскага «вертыкальшчыка» трапіўся на карупцыі?

41
Сын аршанскага «вертыкальшчыка» трапіўся на карупцыі?

Вядомая ў вузкім коле фірма «ТопЕўраБуд» атрымлівала ўсе заказы райвыканкама на будаўнічыя працы.

Праваахоўныя органы ў Оршы схапіліся за галаву, калі толькі першыя вынікі праверкі яе дзейнасці выплылі на паверхню. Як аказалася, фірма гэтая з выгляду нічым не характэрная, не мае ў горадзе ні офіса, ні юрыдычнага адрасу, не валодае ніводнай адзінкай тэхнікі, каб выконваць нават самыя простыя будаўнічыя работы, але рэгулярна аказвалася пераможцам разнастайных тэндэраў у сферы будаўнічых работ, паведамляе крыніца charter97.org.

Чым патлумачыць такое шанцаванне - незразумела. Некаторыя пагаворваюць, што ўсяму прычынай тое, што ўладальнікам вышэйзгаданай фірмы з'яўляецца Хурбатаў Андрэй Іванавіч - сын намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Хурбатава Івана Ігнатавіча.

А тэндэры тыя самыя выглядалі і зусім арыгінальна. Фірма аказвалася пераможцам, але быўшы не ў сілах выканаць працы, у якасці субпадрадчыкаў прыцягвала іншыя будаўнічыя арганізацыі, якія таксама ўдзельнічалі ў тых жа самых тэндэрах, але іх чамусьці прайгравалі. У выніку сіламі тых кампаній, якія прайгравалі, ажыццяўлялася будаўніцтва, а грошы даставаліся фірме Хурбатава.

Праверка выявіла маштабныя факты завышэння расцэнак, аб'ёмаў выкананых работ і правілаў ажыццяўлення гаспадарчых аперацый. Не дзіўна, што па выніках 2012-2013 года на асабісты рахунак Хурбатава-малодшага паступіла ад дзейнасці паспяховай фірмы больш за 3 мільярда рублёў заробку.

Дарэчы, а зарэгістравана то самае ПВУП «ТопЕўраБуд» на хатні адрас у горадзе Менску, па якім пражывае... дачка Івана Хурбатава Галіна.

Як стала вядома, аршанскія чыноўнікі і кіраўніцтва вышэйстаячага Віцебскага аблвыканкама зрабілі ўсё магчымае, каб схаваць вынікі бесстаронняй праверкі. Ніякіх вынікаў пра яе не прасачылася ў СМІ, маўчаць і прэс-службы Следчага камітэта, міліцыі, пракуратуры. Незалежныя назіральнікі схіляюцца да думкі, што хутчэй за ўсё справу паспрабуюць замяць.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках