27 красавiка 2024, Субота, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Снайперы «Беркута» атрымліваюць $1000 у дзень

23
Юрый Луцэнка: Снайперы «Беркута» атрымліваюць $1000 у дзень

Былы міністр унутраных спраў Украіны агучыў ганарары байцоў міліцыі.

Журналісты пагутарылі з ім наконт боепрыпасаў і снайпераў, якія цэляцца ў людзей. Юрый Луцэнка запэўнівае, што па дэманстрантах страляюць «беркутаўцы», за што атрымліваюць немалыя ганарары, піша партал fraza.ua.

«Мне як экс-міністру надзвычай цяжка гэта казаць, але «Беркут» сапраўды ператварылі за гэтыя тры гады ў рэальнае «СС Беркут». Яны сапраўды атрымліваюць у дзень $500 за стаянне і тысячу за снайперскую працу супраць сваіх людзей. Яны сапраўды атрымліваюць тры тысячы за схопленага рэвалюцыянера», - заявіў Луцэнка.

Учора праваахоўнікі правялі экскурсію для амбасдараў заходніх краін. Прадстаўнікі 14 амбасадаў змаглі ўбачыць пазіцыі міліцыі, «Беркута», чым яны ўзброеныя і ў якіх умовах знаходзяцца.

Міліцыя паскардзілася на цяжкія ўмовы, на холад і запэўніла дыпламатаў, што не выкарыстоўвае агнястрэльнай зброі, а карыстаецца толькі тымі спецсродкамі, якія ім дазваляе закон, паведамляе тэлеканал ТСН.

«Нам выдаюць гумовыя боепрыпасы. І рызыкаваць, каб потым сказалі, што мы нешта парушылі, не дай Бог, кагосьці забілі з гэтай зброі... Ёсць штатныя боепрыпасы, яны досыць эфектыўныя, так што нам дастаткова гэтых патронаў», - запэўніў супрацоўнік «Беркута», які закрываў твар за маскай.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках