27 красавiка 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Google Glass з'явіліся дыёптрыі

1
У Google Glass з'явіліся дыёптрыі

У продажы хутка з'явяцца спецыяльныя аправы для Google Glass.

Амерыканскі інтэрнэт-гігант Google дазволіць пакупнікам сваіх інавацыйных акуляраў Google Glass выкарыстоўваць розныя аправы, у якія можна будзе ўстаўляць карэктуючыя лінзы.

Як піша The Wall Street Journal, Google заключыў пагадненне з кампаніяй VSP Global, якая спецыялізуецца на прадастаўленні шырокага спектру паслуг для людзей з парушэннем зроку. Цяпер VSP Global зможа прапаноўваць Google Glass разам з дыёптрычнымі лінзамі і бясплатнымі аправамі для іх.

Для Google гэтая здзелка стала выдатнай магчымасцю павялічыць колькасць патэнцыйных пакупнікоў: у ЗША з VSP працуюць больш за 30 тыс. афтальмолагаў. Усяго афтальмалагічнай страхоўкай VSP карыстаюцца каля 60 млн чалавек, піша «Інтэрфакс».

Пакуль Google Glass не паступілі ў адкрыты продаж - яны даступныя ўсяго некалькім тысячам чалавек, якіх Google дапусціла да папярэдняга тэставання прылады. Кампанія мае намер выпусціць акуляры на рынак да канца 2014 года.

Як адзначае The Wall Street Journal, лінзы па рэцэпце зробяць Google Glass даступнымі для больш чым 110 млн амерыканцаў, якім патрабуюцца акуляры. Сёння Google прадэманстраваў чатыры варыянты аправы для іх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках