2 траўня 2024, Чацвер, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады нацыяналізавалі «Баранавічыдрэў»

17
Улады нацыяналізавалі «Баранавічыдрэў»

35,1% статутнага фонду прадпрыемства перададзены ва ўласнасць дзяржавы.

Урад Беларусі прыняў пастанову № 67 ад 24 студзеня 2014 года, сутнасць якой зводзіцца да нацыяналізацыі ААТ «Баранавічыдрэў», піша АФН. «Прыняць бязвыплатна ў 2014 годзе ў рэспубліканскую ўласнасць 5810 простых (звычайных) акцый ААТ «Баранавічыдрэў», якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Іван», і 16 876 простых (звычайных) акцый названага ААТ, якія знаходзяцца ва ўласнасці закрытага акцыянернага таварыства «Белцяжмаш», намінальным коштам 1600 рублёў на агульную суму 36 297 600 рублёў», - гаворыцца ў дакуменце.

Фактычна гаворка ідзе аб бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць дзяржавы 35,1% статутнага фонду Баранавічыдрэва. Улічваючы, што 48% акцый прадпрыемства і так знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы ў асобе Мінбудархітэктуры, то дзяржава атрымлівае поўны кантроль над прадпрыемствам.

Тыя 16 з лішнім адсоткаў акцый, якія засталіся, знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб.

У пастанове Саўміна адсутнічаюць указанні на прычыны бязвыплатнай канфіскацыі акцый у цяперашніх уладальнікаў, аднак дадзенае рашэнне ўладаў цалкам адпавядае бягучым тэндэнцыям па аднаўленні «ўладальніцкай справядлівасці».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках