2 траўня 2024, Чацвер, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ паралізавала рух трамваяў у Менску на гадзіну

5
ДТЗ паралізавала рух трамваяў у Менску на гадзіну

Аварыя здарылася ўвечары 29 студзеня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Куйбышава.

Яна стала прычынай затрымкі руху трамваяў у кірунку плошчы Перамогі больш чым на гадзіну, перадае БелаПАН.

Як паведамілі ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы, жыхар Брэста 1987 года нараджэння, кіруючы BMW, пры павароце налева па зялёным сігнале святлафора не саступіў дарогу трамваю, які рухаўся па праспекце Машэрава ў кірунку плошчы Перамогі ў сустрэчным кірунку, у выніку чаго адбылося ДТЗ.

Аўтамабіль атрымаў сур'ёзныя механічныя пашкоджанні, некалькі пасажыраў трамвая звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Сваю віну ў ДТЗ кіроўца прызнае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках