2 траўня 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты Еўрамайдана канфіскавалі 350 шлемаў, 200 шчытоў і 150 бронекамізэлек

30
Актывісты Еўрамайдана канфіскавалі 350 шлемаў, 200 шчытоў і 150 бронекамізэлек

У ходзе беспарадкаў, якімі суправаджаліся мітынгі ў цэнтры Кіева, байцы ўнутраных войскаў пазбавіліся каля тысячы сродкаў абароны.

Пра гэта паведамляе УНП са спасылкай на прэс-сакратара УВ Вікторыю Кушнір. Гэтыя рэчы, па яе словах, былі адабраныя мітынгоўцамі.

У прыватнасці, байцы пазбавіліся каля 300 ахоўных камплектаў для рук і ног, каля 200 шчытоў, прыкладна 150 бронекамізэлек і каля 350 шлемаў. Дадзеныя па страчаным рыштунку і сума шкоды ўдакладняюцца.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная вытворчасць.

Нагадаем, пратэсты ва Украіне, якія пачаліся больш за два месяцы таму з-за адмовы ўладаў падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, на мінулым тыдні распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. Паведамленні аб штурмах ці спробах захопу будынкаў рэгіянальных адміністрацый прыйшлі з цэлага шэрагу абласцей, у тым ліку і з усходніх рэгіёнаў.

Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны заявіў аб гатоўнасці пайсці на саступкі апазіцыі. Пазаўчора Вярхоўная Рада адмяніла скандальныя «законы аб дыктатуры», а сёння ноччу пагадзілася амніставаць палітвязняў. Апазіцыя заяўляе, што пры разглядзе апошняга законапраекта праўладная большасць у парламенце не ўлічыла яе меркавання, таму акцыі на Майдане будуць працягнутыя.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках