2 траўня 2024, Чацвер, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятараў «Дынама» з дзецьмі паўгадзіны трымалі на марозе

19
Заўзятараў «Дынама» з дзецьмі паўгадзіны трымалі на марозе

З-за ўзмацнення жорсткасці дагляду заўзятараў каля «Менск-Арэны» людзей пратрымалі на марозе з ветрам лішнія паўгадзіны.

29 студзеня на 15-градусным марозе і моцным ветры вымушаныя былі мерзнуць заўзятары, якія жадалі наведаць матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж менскім «Дынама» і яраслаўскім «Лакаматывам», піша БелаПАН.

Колькасць кропак пропуску на «Менск-Арэне» была абмежаваная, а асабісты дагляд зроблены значна больш жорсткім. У выніку частка гледачоў трапіла на гульню са спазненнем, бо чаканне ў чарзе, дзе былі і бацькі з дзецьмі, расцягнулася на паўгадзіны.

Па неафіцыйнай інфармацыі, гэта было звязана з вучэннямі напярэдадні чэмпіянату свету. Нібыта ставілася задача знайсці муляжы выбуховых прылад. Паводле іншай версіі ў рамках тых жа вучэнняў муляжы атрымалася пранесці на папярэднім матчы са СКА, таму і былі больш жорсткімі меры бяспекі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках