26 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Ладуцькі трапіўся п'яным за рулём?

101

Відавочцы паведамляюць, што сын кіраўніка Менгарвыканкама стаў вінаватым у ДТЗ.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў. Ён таксама даслаў у рэдакцыю фотаздымак здарэння.

«Добры дзень. Сёння а 10 гадзін раніцы па менскім часе п'яны кіроўца ўрэзаўся ў ларок на Ракаўскім рынку. Як кажуць відавочцы, ён пачаў лаяцца з аховай. Як высветлілася, п'яны кіроўца іншамаркі з'яўляецца сынам начальніка Менгарвыканкама», - піша ён.

У ДАІ ГУУС Менгарвыканкама нам не змаглі паведаміць падрабязнасці здарэння, а таксама імя яго вінаватага.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках