2 траўня 2024, Чацвер, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі працягваюць расследаванне ў дачыненні да Баўмгертнера

6
У Беларусі працягваюць расследаванне ў дачыненні да Баўмгертнера

У Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога кіраўніка «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

«Крымінальнае расследаванне ў дачыненні да Баўмгертнера і іншых расейскіх і беларускіх грамадзян вядзецца беларускімі кампетэнтнымі органамі», - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, піша «Інтэрфакс».

«У кастрычніку 2013 года Генпракуратура вылучыла матэрыялы справы і перадала расейскаму боку для вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да заснавальніка «Уралкалію». СК РФ узбудзіў крымінальную справу. У нас (у Беларусі) засталася крымінальная справа прыкладна ў дачыненні да таго ж кола асобаў», - удакладніў Стук.

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праз месяц мера стрымання была замененая на хатні арышт і ўдакладнена абвінавачванне. У канцы кастрычніка на 2 месяцы былі падоўжаныя тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», і ён быў пакінуты пад хатнім арыштам.

У кастрычніку таксама ў дачыненні да Баўмгертнера Басманным раённым судом Масквы завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 22 кастрычніка 2013 года ў ходзе двухбаковых кансультацый прадстаўнікам Генпракуратуры Беларусі быў перададзены запыт аб яго выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Экстрадыцыі і вызвалення Уладзіслава Баўмгертнера неаднаразова патрабавалі прадстаўнікі ўлады Расейскай Федэрацыі.

У канцы лістапада Баўмгертнер быў дастаўлены з Беларусі ў Маскву і змешчаны ў следчы ізалятар. Расейскія следчыя прад'явілі яму абвінавачванне ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, і ён быў дапытаны ў якасці абвінавачанага.

Першапачаткова топ-мэнэджар быў арыштаваны, аднак затым Басманны суд Масквы змяніў меру стрымання на хатні арышт.

Фота: ria.ru

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках