2 траўня 2024, Чацвер, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атлас прафесій будучыні: Паштальёнаў і даішнікаў хутка не будзе

11
Атлас прафесій будучыні: Паштальёнаў і даішнікаў хутка не будзе

Эксперты агенцтва стратэгічных ініцыятыў апублікавалі спіс спецыяльнасцяў, якія знікнуць праз 20 гадоў.

Атлас прафесій будучыні пералічвае тыя рамёствы, да якіх не варта рыхтаваць сваіх дзяцей. Тут спіс асуджаных, як лічаць складальнікі, прафесій. І калі дзіця скажа - хачу быць даішнікам, то хай завітае ў пералік: праца аўтаінспектара таксама вымірае... Адначасова выпушчаны і іншы спіс - прафесій будучыні. Так што ў тых, хто баіцца за кар'еру, яшчэ ёсць час перавучыцца, паведамляе тэлеканал «Россия 24».

«Пагрозу мы пачнем адчуваць у 2018 годзе, - кажа дырэктар кірунку «Маладыя прафесіяналы» Агенцтва стратэгічных ініцыятыў Дзмітрый Пяскоў. - А далей у нас пачне щзнікаць структурнае беспрацоўе. То бок, людзі хочуць пайсці на новую працу, але не могуць, таму што пакуль не ўмеюць гэтага рабіць».

Робаты, разнастайная электроніка і інтэрнэт за дваццаць гадоў цалкам зоймуць працоўныя месцы білецёраў, паркоўшчыкаў, ліфцёраў, паштальёнаў, прарабаў, швачак і фасоўшчыц. Але гэта рабочыя прафесіі, якія не патрабуюць доўгага навучання. А вось каму тэхнічны прагрэс сапраўды пагражае - дык гэта бухгалтарам, юрысконсультам, натарыўсам, правiзарам, лагістам, дыспетчарам, сістэмным адміністратарам, бібліятэкарам. Эксперты сцвярджаюць, што знікнуць стэлажы з кнігамі. А з імі і начытаныя жанчыны ў шалях буйной вязкі... Хоць у бібліятэках з гэтым не згодныя.

«Мы правадыры ў гэтым моры макулатуры, якая зараз з'яўляецца, - кажа загадчыца бібліятэкай-філіялам №61 горада Масквы Валянціна Гладкова. - І мы з гэтым спраўляемся. Гэта наш прафесійны абавязак - быць у курсе таго, што цяпер выдаецца. Я не думаю, што прафесія бібліятэкара знікне, проста ён будзе выконваць крыху іншыя функцыі».

Нават калі ўсё вакол аўтаматызуецца, сачыць за тым ці іншым працэсам павінен адукаваны чалавек. Так лічаць уладальнікі прафесій, якія «паміраюць». Але расейскі атлас прафесій, гэта не адзіны вынік даследаванняў. Часопіс Economist прадказвае чарговы віток індустрыяльнай рэвалюцыі, які пакіне без працы большасць жыхароў планеты.

Інавацыі - гэта эліксір прагрэсу, і кошт за яго - працоўныя месцы. Уплыў сучасных тэхналогій на заўтрашні рынак працы будзе вялізным, і ні адна краіна не гатовая да гэтага.

Некалі ж зніклі фурманы, апальшчыкі, печнікі і камінары. Хаця... гэта не зусім так! Проста яны сталі непрыкметней. Камінары былі чорнымі - зараз ва ўсім белым. І быццам з вядомымі ёршыкамі, але з прывадам на электрадрэлі... І з відэакамерай.

«У прыватным сектары ў некаторых жылых дамах да гэтага часу выкарыстоўваецца пячное ацяпленне. Там стаіць газакацельнае абсталяванне, дзе коміны так, як раней, не трэба абслугоўваць, - распавёў камінар Аляксей Собалеў. - Ёсць курсы камінараў. Прайшоўшы дыстанцыйны курс, можна атрымаць пасведчанне чысцільшчыка і, фактычна, уладкавацца на працу...».

Вось тварэнне студэнтаў Заволжскага ПТВ. Гімн і кліп пра перавагі прафесіі зваршчыка. Тут упэўненыя, што вучыцца гэтаму рамяству па-ранейшаму трэба. Бо пакуль робаты не ўсе швы асвоілі.

Зразумела, што, алічбаваўшы «Ленінку», мы не станем знішчаць сапраўдныя кнігі - хтосьці заўсёды будзе з імі працаваць. Што, паставіўшы паўсюль камеры, нельга звольніць усю дарожную паліцыю. Але варта прызнаць, што ў гэтых прафесіях рабочых месцаў будзе ўсё менш і менш. І ўбачыць праз 20 гадоў гэтага даішніка або бібліятэкара будзе гэтак жа складана, як цяпер - камінара.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках