26 красавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікаў» адправілі шукаць кантакты ў Афрыцы

62
«Палатачнікаў» адправілі шукаць кантакты ў Афрыцы

Старшыня «палаткі» Уладзімір Андрэйчанка арыентуе «дэпутатаў» на актывізацыю кантактаў з замежнымі партнёрамі з Афрыкі.

На пасяджэнні «палаты прадстаўнікоў» сёння разглядаўся план міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на 2014 год. Колькасць уключаных туды мерапрыемстваў сведчыць, што гэты год будзе для «парламентароў» насычаным. Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што ў апошнія месяцы значна пашырылася сетка дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў дзяржавах Афрыканскага кантынента, перадае БелТА.

«Думаю, што гэта вельмі сур'ёзная падстава вывучыць магчымасці развіцця сувязяў з парламентамі афрыканскіх дзяржаў. У тым ліку для ўстанаўлення кантактаў з панафрыканскія парламентам, як гэта цяпер мы пачынаем рабіць у адносінах лацінаамерыканскага парламента», - сказаў старшыня.

Андрэйчанка заклікаў «дэпутатаў» настойліва працаваць з замежнымі дыпмісіямі у Менску і з беларускімі - у краінах акрэдытацыі, знаходзіць любыя магчымасці для кантактаў з замежнымі партнёрамі. «Менавіта з такой працы вырастаюць новыя праекты і сумесныя мерапрыемствы», - падкрэсліў ён.

Паводле слоў старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Мікалая Самасейкі, план міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва «палаты прадстаўнікоў» на 2014 год адпавядае прынцыпу шматвектарнасці знешняй палітыкі беларускай дзяржавы. «Парламентар» пазначыў некаторыя прыярытэтныя напрамкі плана: супрацоўніцтва з Расеяй, краінамі ЕЗ, Паўднёва-Усходняй Азіі. Самасейка таксама выказаў упэўненасць, што цяперашняя сітуацыя ва Украіне ніякім чынам не адаб'ецца на ўзроўні міжпарламенцкіх кантактаў дзвюх краін.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках