2 траўня 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч: У супрацьстаянні вінаватыя безадказныя палітыкі

15
Януковіч: У супрацьстаянні вінаватыя безадказныя палітыкі

Прэзідэнт Украіны заяўляе, што ўлада выканала ўсе абавязацельствы па ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася ў краіне.

Пра гэта сказана ў звароце Віктара Януковіча да ўкраінскага народу, апублікаваным на яго сайце.

«Звяртаюся да вас з пачуццём вялікай трывогі і клопату пра жыццё і здароўе многіх людзей, уцягнутых у супрацьстаянне безадказнымі палітыкамі. На вялікі жаль, гэта супрацьстаянне не абышлося без ахвяр. Сёння ноччу Украіна панесла яшчэ адну страту - заўчасна памёр пры выкананні службовых абавязкаў па забеспячэнні грамадскага парадку ў Кіеве капітан унутраных войскаў Дзмітрый Васільевіч Дунец.

На днях Украіна, як вядома, развітвалася з загінулымі ў гэтым супрацьстаянні маладымі людзьмі. Вядома таксама, што пацярпелі людзі ад перанапружання, холаду, сутыкненняў. Кожны такі выпадак пакідае глыбокі і балючы след у нашых сэрцах. І кожны з нас пытае - у імя чаго пакутуюць людзі? Чаму палітыкі не заклікаюць да міру, спакою і разумення, а наадварот - бударажаць яшчэ больш настроі сваімі няўзважаным і безадказнымі заявамі, думаючы пра ўласныя рэйтынгі больш, чым пра жыццё і здароўе людзей», - заявіў Віктар Януковіч.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што ў працэсе перамоваў па мірным урэгуляванні супрацьстаяння былі дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці з прадстаўнікамі апазіцыі.

Усе абавязацельствы, якія ўлада ўзяла на сябе, мы выканалі. У тым ліку парламент прыняў Закон аб амністыі, які гарантуе ўдзельнікам пратэстаў свабоду і вызваленне тых асоб, якія былі затрыманыя падчас канфліктаў.

Аднак апазіцыя працягвае нагнятаць сітуацыю, заклікае людзей стаяць на марозе дзеля палітычных амбіцый некалькіх лідараў. Я думаю, што гэта няправільна. Перакананы, мы павінны зразумець - няма будучыні ў дзяржавы і народа, калі палітычныя інтарэсы асобных груп пастаўленыя вышэй існавання самой Украіны», - адзначыў ён.

Віктар Януковіч заклікаў суайчыннікаў да спынення пратэстаў.

«Я яшчэ раз прашу і звяртаюся да людзей, звычайных грамадзянаў, маіх суайчыннікаў: зробім усё для міру і спакою, для нармальнага жыцця краіны. Са свайго боку я з максімальным разуменнем і добразычлівасцю буду ставіцца да патрэбаў і імкненняў людзей, улічваючы тыя памылкі, якія бываюць у кожнай уладзе, бо памылак не дапускае толькі той, хто нічога не робіць.

Веру, што мы разам здолеем вярнуць жыццё Украіны і ўсіх людзей у мірнае і спакойнае рэчышча», - адзначыў Віктар Януковіч.

Нагадаем, бестэрміновая акцыя пратэсту, якая пачалася ў Кіеве пасля адмовы ўладаў Украіны ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, працягваецца па ўсёй краіне ўжо больш за два месяцы. Да 22 студзеня асноўныя пратэстныя дзеянні праходзілі ў сталіцы. У гэты дзень сітуацыя ў цэнтры горада была асабліва напружанай: сутыкненні з сілавікамі скончыліся ахвярамі сярод дэманстрантаў.

23 студзеня ў шэрагу рэгіёнаў прайшлі масавыя мітынгі за адстаўку прэзідэнта Віктара Януковіча і мясцовых уладаў. Абураныя падзеямі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, людзі выбівалі дзверы і вокны, змушалі губернатараў і іх намаў пісаць заявы аб адстаўцы з пасадаў, а таксама патрабавалі ад сілавікоў пераходзіць на бок народа. У адказ міліцыя затрымала дзесяткі актывістаў і адкрыла крымінальныя справы - у Львове, Роўна, Чаркасах, Цярнопалі, Палтаве, Вінніцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках