2 траўня 2024, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі райвыканкама не дадалі бібліятэкарам 115 мільёнаў

8
Чыноўнікі райвыканкама не дадалі бібліятэкарам 115 мільёнаў

Своеасабліва налічвалі заробак працаўнікам чыноўнікі Любанскага райвыканкама.

Апошнія шэсць гадоў бібліятэкарам і загадчыкам гаспадаркі ў гэтым рэгіёне пастаянна не даплачвалі ад 10% да 20% акладу, піша onliner.by.

«У лістападзе мы праводзілі маніторынг дзейнасці Любанскага райвыканкама, - распавядае кіраўніца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Менскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Рыжанкова. - Вывучаючы правільнасць вызначэння ставак (акладаў) паводле штатнага раскладу ўстаноў адукацыі, выявілі, што загадчыкам бібліятэк і бібліятэкарам праводзілася падвышэнне тарыфных акладаў на 10%, як гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 6 лютага 2007 года №153. Таксама высветлілася, што загадчыкам гаспадаркай сельскіх школ не даплачваюць за працу ў сельскай мясцовасці. Згодна з указам прэзідэнта ад 2007/06/01 года №254 «Аб падвышэнні тарыфных ставак (акладаў) асобным катэгорыям працаўнікоў», загадчыкам гаспадаркі прадугледжаная даплата ў памеры 20%».

Са слоў прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў, спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Любанскага райвыканкама проста не ведалі аб такіх нюансах заканадаўства. Таму пачынаючы з 2007 года чыноўнікі і не падвышалі тарыфныя аклады работнікам.

«Мы падалі ў аддзел адукацыі тлумачальныя лісты. І пасля ўзгаднення з раённым фінансавым аддзелам у снежні была праведзеная даплата ў поўным аб'ёме», - падкрэсліла Тамара Рыжанкова.

У выніку 26 бібліятэкарам у агульнай складанасці выплацілі 29,4 млн рублёў, а 28 загадчыкам гаспадаркамі – 85,9 млн рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках