2 траўня 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Озі Осбарн і ягоная жонка дапамогуць Жане Фрыске (Відэа)

15

Дапамагчы Жане Фрыске, якая пакутуе ад анкалагічнага захворвання, пастанавілі яе заходнія калегі па сцэне.

Жонка легендарнага рокера Озі Осбарна Шэран у відэазвароце распавяла: яна ведае пра няшчасце расейскай спявачкі, і яны з мужам гатовыя дапамагчы матэрыяльна.

«Прывітанне Жанна, гэта Шэран Осбарн, - кажа жонка лідара Black Sabbath у відэароліку, які апублікаваны выданнем Life News. - Я тут, у Лос-Анджэлесе, і я ведаю тваю гісторыю. Я б хацела, каб ты ведала, што я і мой муж Озі будзем у Маскве 1 чэрвеня, і мы хочам сустрэцца з табой. Але перад гэтым мы хацелі б адправіць табе грошы на лячэнне».

Шэран Осбарн заклікала ўсіх, хто бачыць гэты ролік, дапамагчы расейскай спявачцы. Жонка амерыканскага рокера і сама ў мінулым адолела страшную хваробу: у яе выявілі рак 12 гадоў таму.

У сярэдзіне студзеня ў СМІ распаўсюдзілася паведамленне аб тым, што Жана Фрыске цяжка хворая і што яна вылецела на лячэнне ў Нямеччыну. Пазней муж спявачкі - беларус Дзмітрый Шэпелеў пацвердзіў звестку пра хваробу, удакладніўшы, што Фрыске праходзіць лячэнне ў Нью-Ёрку. Арганізацыя Русфонд пры падтрымцы Першага канала правяла акцыю ў зборы сродкаў на лячэнне выканаўцы. За некалькі дзён удалося сабраць больш за 67 мільёнаў рублёў.

Напярэдадні казахскія медыкі заявілі, што толькі яны могуць дапамагчы знакамітай спявачцы. 29 студзеня старшыня праўлення Нацыянальнага медыцынскага холдынгу Кэнэт Алібек паведаміў, што сваякі Жаны Фрыске звязаліся з ім, каб абмеркаваць магчымасць лячэння паводле тых тэхналогій, якія ёсць у Казахстане. Лекар растлумачыў, што толькі тут ёсць унікальнае «аддзяленне па кары галаўнога мозгу», у якім Жане Фрыске, магчыма, змогуць дапамагчы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках