18 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка саступіла ў фінале Сэрэне Уільямс

73
Азаранка саступіла ў фінале Сэрэне Уільямс

Беларуска Вікторыя Азаранка (№2 ВТА) у фінальным матчы турніру ВТА ў Брысбене саступіла амерыканцы Сэрэне Уільямс (№1) - 4:6, 5:7.

Матч паміж дзвюма першымі ракеткамі свету доўжыўся ўсяго 1 гадзіну 40 хвілін і больш нагадваў арэлі. Азаранка брала першы гейм, аддавала другі, брала трэці... Так працягвалася да сёмага, калі Віка аддала сваю падачу (3:4), што і стала вырашальным момантам у першым сэце - Сэрэна выйграла 6:4, паведамляе «Комсомольская правда».

У другім сэце Віка адразу саступіла ў двух геймах, падаўшы фору Уільямс (0:2), але тут жа выйграла 4 геймы (4:2). Але і гэтую партыю зноў загубілі памылкі на падачы. 2 геймы на сваёй падачы беларуска аддала.

Для Уільямс гэты тытул стаў 58-м у кар'еры. У папярэдняй сустрэчы спаборніц у фінале US Open перамогу таксама святкавала амерыканка.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках