26 красавiка 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназавец з аўтаматам уцёк з часткі?

187

Салдата з брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы шукаюць ужо трэці дзень.

Па дапамогу ў вышуку салдата супрацоўнікі праваахоўных органаў звярнуліся ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Апошні размясціў інфармацыю пра зніклага вайскоўца ў інтэрнэце.

Завуць спецназаўца Аляксандр Сушчык, 1992 года нараджэння.

У вайсковай частцы інцыдэнт пакуль не каментуюць.

21-гадовы хлопец з Мазыра, які служыць у брыгадзе спецназу ў Мар'інай Горцы, знік з тэрыторыі часткі. Знікненне салдата заўважылі каля 2 гадзін ночы 3 студзеня.

Згодна з арыенціроўкай у хлопца з сабой ёсць штык-нож, аўтамат Калашнікава і рацыя, апрануты ўцякач у ваенную форму. Яго рост - амаль 2 метра, асаблівая прыкмета - радзімка на шыі з правага боку.

Напісаць каментар 187

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках