19 траўня 2024, Нядзеля, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія запрашае войскі ЗША на сваю тэрыторыю

34
Эстонія запрашае войскі ЗША на сваю тэрыторыю

За пастаянную ваенную прысутнасць ЗША ў Эстоніі выказаўся міністр абароны Эстоніі Урмас Рэйнсалу.

«Я быў бы вельмі рады бачыць пастаянную прысутнасць ЗША ў мяне на радзіме», - заявіў ён, выступаючы ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне.

Пытанне ўзнікла ў кантэксце абмеркавання сітуацыі ў балтыйскім рэгіёне, які Урмас Рэйнсалу лічыць «адзіным у НАТА, дзе ваенна-стратэгічны баланс складваецца не на карысць альянсу», піша «Корреспондент».

У пацверджанне ён спаслаўся, у прыватнасці, на леташнія натаўскія вучэнні «Стэдфаст джаз» з удзелам прыкладна 6000 чалавек і расейска-беларускія стратэгічныя вучэнні «Захад-2013», у якіх, па словах эстонскага міністра, было задзейнічана да 100 000 вайскоўцаў.

Аб суседстве з Расеяй Рэйнсалу ў цэлым гаварыў з трывогай: «Будзе адтуль зыходзіць пагроза ці не, цяпер ужо не чыста палітычнае пытанне. І з ваеннага пункту гледжання, як мы разумеем, баланс у нашым рэгіёне, складаецца цяпер не на карысць НАТА».

Зрэшты, міністр падкрэсліваў, што «не хоча гучаць паранаідальна» і лічыць «пагрозу ваенных дзеянняў або ваеннага канфлікту ў рэгіёне на сённяшні дзень, несумненна, вельмі нізкай».

Аб захаванні ў шэрагу краін Еўропы тактычнай ядзернай зброі ЗША эстонскі міністр у сваім выступленні не згадваў. А калі яму пра гэта нагадалі, заявіў, што лічыць «ядзернае стрымліванне вельмі неабходным для НАТА».

Яго таксама папрасілі даць завочны адказ людзям, якія лічаць, што пасля заканчэння халоднай вайны НАТА ператварылася на міжнароднай арэне ў «антаганіста або агрэсара». Рэйнсалу з гэтым не пагадзіўся і падкрэсліў, што, па яго перакананні, «дзеянні НАТА ў розных сцэнарах цалкам апраўданыя прынцыпамі свабоды, чалавечай годнасці і гуманітарнымі меркаваннямі».

Адказваючы на пытанне аб сітуацыі на Украіне, Рэйнсалу сказаў, што «адчувае, мякка кажучы, вялікія сумневы ў тым, што Януковіч прывядзе сваю краіну ў Еўропу». «Не, ён таго не зробіць», - дадаў эстонскі міністр.

Галоўная мэта рабочага візіту Рэйнсалу ў Вашынгтон - двухбаковая сустрэча і перамовы з амерыканскім калегам Чакам Хейгелам.

Фота: AFP

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках