17 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскага чыноўніка пакаралі за рускую мову

49
Магілёўскага чыноўніка пакаралі за рускую мову

Чыноўніку абвясцілі заўвагу за тое, што на зварот, напісаны на беларускай мове, ён адказаў па-руску.

Ігар Барысаў з Магілёва атрымаў ліст з «Магілёўаблаўтатранса». У ім гаворыцца, што вядучы інжынер прадпрыемства Аржаннікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Яму аб'яўлена заўвага за тое, што на зварот, прысланы Ігарам Барысавым, ён даў адказ на рускай мове. Ліст жыхара Магілёва быў напісаны па-беларуску, паведамляе «Радыё Свабода».

Два месяцы таму Ігар Барысаў адправіў зварот у «Магілёўаблаўтатранс» з нагоды таго, што ў горадзе кіроўцы некалькіх аўтобусаў грамадскіх маршрутаў мелі сцяжкі Расеі на лабавым шкле свайго транспарту. У звароце змяшчалася патрабаванне прыбраць іх.

«Адказ прыйшоў на рускай мове. Аднак ён быў станоўчы, у ім сцвярджалася, што з кіроўцамі праведзеныя прафілактычныя размовы, ім загадана прыбраць не толькі сцяжкі, але таксама эмблемы і вымпелы. А ў выпадку, калі яны не пагодзяцца гэта зрабіць, іх абяцалі прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці. Але мне не спадабалася тое, што я звяртаўся па-беларуску, а адказ прыйшоў на рускай мове. Я хацеў ісці ў суд. Але мясцовыя праваабаронцы параілі звярнуцца спачатку ў вышэйстаячую інстанцыю. Тады я напісаў два лісты - у Міністэрства транспарту і ў Магілёўскі аблвыканкам. У лістах я звяртаў увагу на тое, што на ліст прыйшоў адказ па-руску», - кажа Ігар Барысаў.

Ён адзначыў, што задаволены вынікам свайго звароту.

«Думаю, што ў наступны раз, калі прыйдзе зварот на беларускай мове, то дадзеная службовая асоба будзе вымушаная адказваць па-беларуску, калі не хоча быць пакаранай рублём. А наступны зварот ужо не за гарамі - я зноў стаў заўважаць расейскую сімволіку на лабавым шкле грамадскага транспарту. Будзем такім чынам вучыць чыноўнікаў беларускай мове», - сказаў ён.

У мінулым годзе ў Менску і іншых гарадах Беларусі былі выпадкі масавага распаўсюджвання сімволікі суседняй дзяржавы невядомымі людзьмі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках