Сяргей Тарута: Ва Украіне магчымы трэці Майдан
12- 21.10.2014, 9:03
- 11,327
Увесну 2015 ва Украіне могуць пачацца новыя антыўрадавыя выступы.
Пра гэта ў інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу «Дождь» заявіў экс-губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута.
«Рызыка такая ёсць. Калі ўлада далей будзе дыстанцыявацца ад грамадзянскай супольнасці, калі яна будзе спрабаваць выбудоўваць працу на базе сваіх людзей, а не на эфектыўных, такая рызыка ёсць», - сказаў Тарута за дзень да сваёй адстаўкі.
На ягоную думку, «гэта будзе самая небяспечная сітуацыя», улічваючы, у колькіх людзей ва Украіне ёсць зброя і як прымаюць добраахвотнікаў у батальёны «для выканання тых ці іншых аперацый, і часцяком палітычных».
БшЮ «Ёсць такія ацэнкі, што гэта, магчыма, здарыцца вясной. Але, зноў-такі, пры пэўных абставінах. Калі не будзе нічога мяняцца, дакладна будзе. Калі будзе мяняцца, вядома, рызыкі будуць змяншацца», - мяркуе палітык.
Нагадаем, Тарута быў адпраўлены ў адстаўку з пасады кіраўніка Данецкай вобласці 10 кастрычніка. На ягонае месца быў прызначаны былы камандуючы ўнутранымі войскамі Украіны генерал Аляксандр Кіхценка.