26 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў напісаў міліцыянтам

21
Някляеў напісаў міліцыянтам

Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да міліцыянтаў з нагоды ягонага затрымання, якое адбылося 20 кастрычніка ў Менску.

«Двое з вас у які раз мяне затрымалі. Як заўсёды, без усялякай нагоды. Калі не ўважаць падставай тое, што на вуліцы імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа каля дома, у якім жыў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, я гаварыў па-беларуску», - цытуе Уладзіміра Някляева БелаПАН.

«Да гэтага я прывык. Вам кажуць - вы робіце. Такая служба. Але ёсць тое, да чаго прывыкнуць немагчыма. Амаль кожны раз у кожным аддзяленні хто-небудзь з вас патрабуе, каб я гаварыў не на сваёй мове. Адны ад мяне, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, патрабуюць «размаўляць па-руску», іншыя - «на чалавечай мове». Тое ж самае адбылося пры сённяшнім затрыманні, чаму ёсць сведкі: двое затрыманых са мной журналістаў», - піша лідэр «Гавары праўду».

Ён падкрэслівае, што стаміўся зачытваць міліцыянтам артыкула Канстытуцыі, тлумачыць закон, а таксама свае правы. «Усе без толку, бо ўсе правы толькі ў вас, а ў мяне - ніякіх. І ўсё ж адно права я маю: ахоўваць сваю чалавечую годнасць. Маю нацыянальны гонар беларуса, гонар маіх продкаў, якія нарадзіліся на гэтай зямлі з Богам дадзенай мовай, на ёй маліліся, з ёй жылі і паміралі, і не вам яе ў мяне адбіраць. Вось і ўвесь закон. Гэта не чалавечы закон. А Божы. Калі ён і далей будзе парушацца, мы ўсе, і паэты, і міліцыянты, пройдзем па гэтай зямлі бясследна. Памром нікім. Проста здохнем», - адзначае паэт і палітык.

Нагадаем, падчас інтэрв'ю з Уладзімірам Някляевым 20 кастрычніка затрымалі незалежных журналістаў Аляксандра Любенчука і Марыю Арцыбашаву. У міліцыі яны правялі каля паўтары гадзіны, у іх праверылі дакументы, а затым адпусцілі. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў цікавіў запіс, які зрабілі журналісты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках