26 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менеджэраў «Беларуснафты» адправяць працаваць на АЗС

10
Менеджэраў «Беларуснафты» адправяць працаваць на АЗС

350 менеджэраў «Беларуснафты» 26 кастрычніка выйдуць на працу ў якасці работнікаў аўтазаправачных станцый.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства, піша БелТА.

Намеснік генеральнага дырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў і начальнік упраўлення цэнтральнага апарата Юрый Ананчанка зоймуць месцы ля касавых апаратаў на адной з АЗС у Гомельскім раёне. Яшчэ адзін начальнік упраўлення - Андрэй Фёдаравіч і дырэктар «Беларуснафты-Гомельаблнафтапрадукт» Юры Кукушкін перакваліфікуюцца ў палівазапраўшчыкаў. Іх можна будзе ўбачыць на часовых працоўных месцах у Гомелі.

Наведвальнікам аўтазаправачных комплексаў, дзе будзе праводзіцца акцыя, у гэты дзень прадугледжаныя бонусы: бясплатная гарбата ці кава (пры ўмове, што аўтамабіліст набудзе 25 л і больш паліва), а таксама сувенірныя календары, нататнікі, асадкі. Падчас акцыі кожнаму кліенту АЗС будзе прапанавана прайсці анкетаванне ў вызначэнні ўзроўню сэрвісу і пакупніцкай актыўнасці на аўтазаправачных комплексах. І, вядома, офіс-менеджэры забяспечаць высокі ўзровень абслугоўвання.

Падобную акцыю «Беларуснафта» ўпершыню правяла год таму. Праўда, тады ўдзел у пілотным карпаратыўным праекце прынялі толькі блізу двух дзесяткаў топ-мэнэджараў на двух аўтазапраўках Гомеля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках