26 красавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Жлобіне замерз фантан

9

Праз некампетэнтнасць і халатнасць службовых асоб, у Жлобіне замерз фантан.

Здымкі, якія сведчаць пра халатнасць некаторых службовых асоб горада Жлобіна, у рэдакцыю сайта zhlobin-news.org даслалі чытачы.

Фантан замерз у ноч з 18 на 19 кастрычніка. Здымкі зрабілі работнікі мясцовага металургічнага камбіната, якія ехалі на працу раніцай 19 кастрычніка. Адзначым, што гэты фантан са слоў чытачоў належыць самому прадпрыемству.

Адзначым, што мясцовы сайт раней пісаў пра тое, што ў Жлобіне фантаны працуюць нават ноччу, і пры фактычна мінусовай тэмпературы. Аднак, адказныя асобы не сталі звяртаць увагу на заўвагі чытачоў сайта, у выніку чаго, жыхары Жлобіна сталі сведкамі незвычайнага відовішча. Дадамо, што ў тую ноч, у горадзе тэмпература паветра апускалася да пяці градусаў ніжэй за нуль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках