26 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць у Ліван

3
Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць у Ліван

Міністэрствам абароны Беларусі быў праведзены адбор і праведзеная падрыхтоўка персаналу групы вайскова-грамадзянскага супрацоўніцтва. Група, магчыма, будзе накіраваная ў міратворчую місію ў Ліване.

Сёння ў Мінабароны арганізаваная падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў да правядзення планавых ратацый. Усяго з таго моманту, як Беларусь далучылася да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці, у складзе місій працавалі 13 вайскоўцаў Узброеных сіл Беларусі, піша БелаПАН.

Да міратворчай дзейнасці Беларусь падключылася ў 2009 годзе. Тады Беларусь атрымала прапанову накіраваць сваіх вайскоўцаў у склад Часовых сіл ААН у Ліване. Акрамя таго прапрацоўвалася магчымасць накіравання беларусаў у місію ААН на Кіпры.

2 жніўня 2010 быў падпісаны ўказ «Аб накіравані вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларуcь для ўдзелу ў дзейнасці ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванcкай Рэспубліцы». Тады ж, у 2010 годзе быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж ААН і Беларуссю, якая падае рэcурсы для Часовых Сіл ААН у Ліване.

Сёння ў Ліване ў горадзе Накура знаходзяцца пяцёра беларусаў: чатыры вайсковых медыкі і афіцэр штаба місіі. Медыкі (хірург, анестэзіёлаг, аперацыйная сястра і сястра-анестэзіст) працуюць у ваенным шпіталі Часовых сіл ААН у Ліване. Афіцэр штаба адказвае за ўзаемадзеянне камандавання місіі з кіруючым складам узброеных сіл Лівана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках