26 красавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Карэлічаў застаўся без курсавой, за якую заплаціў $ 80

19
Жыхар Карэлічаў застаўся без курсавой, за якую заплаціў $ 80

Правераная часам прыказка «Давярай, але правярай» спрацавала ў чарговы раз.

23-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Карэлічы неабдумана, але ў надзеі на неабходны вынік па сваёй волі развітаўся з пэўнай сумай грашовых сродкаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гарадзенскай вобласці.

Малады чалавек вырашыў замовіць курсавую праз інтэрнэт. Празандаваўшы глебу, ён спыніўся на найбольш прыемным ў коштавым аспекце варыянце, але не ўлічыў геаграфічны фактар: асоба, якая дала згоду працягнуць руку дапамогі за 835 тыс. беларускіх рублёў, аказалася з-за мяжы. Пералічыўшы названую суму на інтэрнэт-кашалёк ашуканца ў адзін з гарадоў Расейскай Федэрацыі, хлопец так і не дачакаўся курсавой, пасля чаго звярнуўся ў міліцыю.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Махлярства».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках