5 траўня 2024, Нядзеля, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Walt Disney прадэманстраваў новы анімацыйны фільм - «Горад герояў»

Walt Disney Pictures прадставіў сваю новую анімацыйную працу «Горад герояў» пра прыгоды юных вынаходнікаў.

Юнак-вынаходнік Хіра Хамада, як і яго старэйшы брат Тадашы - таленавіты канструктар робатаў. Пасля трагічнай смерці брата ў Хіра застаецца яго вынаходніцтва - надзіманы дабрадушны робат Беймакс, задачай якога з'яўляецца дапамагаць людзям сачыць за сваім здароўем. Хіра і яго сябры-навукоўцы спрабуюць высветліць загадкавыя прычыны гібелі Тадашы. Аднак іх расследаванню перашкодзіла трагічная падзея - у іх горадзе з'яўляецца злосны разбуральнік, які знішчае ўсё на сваім шляху, паведамляе epochtimes.com.ua.

Апынуўшыся ў цэнтры падзей, Хіра з сябрамі наважваецца на адчайны крок - перапраграмаваць Беймакса на баявога робата. Так добрасардэчны надзіманы таўстун ператвараецца ў непахісную баявую машыну.

Мультфільм «Горад герояў» стаў экранізацыяй аднайменнага коміксу Marvel «Big Hero 6».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках