3 траўня 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Украіну чакае новы віток вайны з РФ

18
Сямён Сяменчанка: Украіну чакае новы віток вайны з РФ

Украіну чакае новая хваля супрацьстаяння з Расеяй.

Пра гэта заявіў камандзір батальёна спецыяльнага прызначэння «Данбас», сябра партыі «Объединения «Самопомощь» Сямён Сяменчанка ў жывым эфіры праекта «Ноч выбараў», падрыхтаванага каналам «Украина» сумесна з «Савик Шустер Студия», піша «Остров».

«Абсалютна зразумела, што Расеі не патрэбны Данбас. Расеі не патрэбна моцная Украіна, якая абрала свой, еўрапейскі шлях развіцця, Украіна, у якой чалавек можа дамагчыся поспеху дзякуючы сваім талентам і здольнасцям, а не роднасным сувязям з чыноўнікамі. Наяўнасць такой краіны для расейскай палітычнай сістэмы - гэта прысуд. Прычым, не толькі для Пуціна, але і для ягоных паслядоўнікаў», - заявіў Сяменчанка.

Ён мяркуе, што Расея цяпер не нападае з аднае простае прычыны: яна мяркуе, што можа перамагчы палітычна.

«Як толькі гэтая магчымасць закрыецца, пачнецца новы этап вайсковай агрэсіі», - сказаў Сяменчанка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках