3 траўня 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвей Ганапольскі: Галоўная ганьба Расеі - шыльда на крыжы «Жаўнер №9»

10
Мацвей Ганапольскі: Галоўная ганьба Расеі - шыльда на крыжы «Жаўнер №9»

Для ўладаў усе расейцы безыменныя таблічкі на крыжах.

Пра гэта журналіст заявіў у эфіры «Эхо Москвы».

«На гэтым тыдні 12-я гадавіна «Норд-Оста». Прэса піша, што яшчэ 23 кастрычніка, у дзень захопу тэатральнага цэнтра, гараджане пачалі прыносіць сюды кветкі. Сёння загінулых успомнілі пайменна, і выпусцілі ў маскоўскае неба 130 белых паветраных шароў. «Да Цэнтру прыйшлі простыя масквічы, родныя і блізкія загінулых, былыя закладнікі, а таксама прадстаўнікі грамадскасці і гарадскіх уладаў», - так піша прэса. А вось калі пачалі шукаць гэтыя ўлады, каб яны далі каментары, то неяк нікога не знайшлі. Знайшлі аднаго Іосіфа Кабзона, які сказаў, што нікога з маскоўскіх уладаў не было, як не было нікога ад уладаў федэральных. Можа, яны былі, але хаваліся, - невядома. І выказаў Кабзон сваё шкадаванне з гэтай нагоды.

Вы скажаце - а што, туды Пуцін павінен быў прыйсці? Не ведаю, гэта не маё пытанне, хто павінен быў прыйсці. Я проста памятаю, што гэта быў адзін з найбуйнейшых тэрактаў у гісторыі Расеі. Памятаю, што ўлада прапусціла тэрарыстаў у Маскву, што потым труціла газам гледачоў, каб выратаваць, але атрымаліся 130 памерлых. Гэта значыць, не грамадзяне ўсё гэта зрабілі, а кіраўніцтва краіны.

Вядома, усё ў жыцці бывае, але ёсць агульнае адчуванне трагедыі для Расеі - ва ўсякім выпадку, павінна быць, - і хто гэтую трагедыю адчувае, той і прыходзіць. Улада, мабыць, у нас беззаганная, але не дзеяннямі не зганьбаваная - тут яна бруднейшай быць і не можа. Проста ўлада баіцца дакранацца да таго, што яна ж і зрабіла. Бо калі б тут прыйшоў нехта з «крамлёўцаў», то хтосьці б ім пытанні пачаў задаваць, хтосьці б крыкнуў праклён, камень маглі б кінуць, матам паслаць - гэта «крамлёўцам» трэба? Таму яны спачуваюць дома, асобна. А асобныя «крамлёўцы» менавіта ў дні жалобы прамаўлялі грозныя прамовы супраць праклятага Захаду, - напэўна, у гонар загінулых гледачоў і артыстаў.

Памятаеце, я ў кожнай праграме нагадваю вам пра галоўную ганьбу цяперашняй Расеі? - Таблічка на крыжы, а на шыльдзе напісана: «Жаўнер №9». Для цяперашняй улады ўсё мы безыменныя таблічкі на крыжах, калі што здарыцца. Гэта ж не Алімпіяду адкрываць», - сказаў ён.

Фота: svoboda.org

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках