3 траўня 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Марыі Гайдар прыйшлі з ператрусам

4

У кватэры Марыі Гайдар, кіраўніцы расейскага фонду «Социальный запрос» пачаліся ператрусы.

Пра гэта паведаміла палітык у сваім «Твітэры».

У сувязі з чым праводзіцца ператрус, пакуль невядома. Прэс-сакратарка «Социального запроса» Наталля Малышава паведаміла ТАСС, што зараз звязацца праз тэлефон з Марыяй не ўдаецца.

25 кастрычніка палітык удзельнічала ў пратэсце супраць знішчэння будынка Акадэміі харэаграфіі ў Хамоўніках, піша Lenta.ru.

Марыя Гайдар - дачка былога в.а. кіраўніка ўрада Расеі Ягора Гайдара. З 2013 года яна кіруе фондам «Социальный запрос». Раней Марыя працавала віцэ-губернатарам Кіраўскай вобласці ў камандзе губернатара Мікіты Белых. Вясной 2014 яна паспрабавала балатавацца ў Масгардуму ад блока «За Маскву», аднак не была дапушчаная да выбараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках