3 траўня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВА «Свабода» не хапае 0,34%, каб трапіць у Раду

5
ВА «Свабода» не хапае 0,34%, каб трапіць у Раду

Партыя Алега Цягнібока атрымлівае 4,66% галасоў на выбарах у парламент Украіны.

Пасля апрацоўкі 40,04% пратаколаў, атрыманых Цэнтрвыбаркамам ад выбарчых камісій, на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны, якія прайшлі ў нядзелю, «Народны фронт» набірае 21,6% галасоў, «Блок Пятра Парашэнкі» - 21,51% галасоў выбаршчыкаў.

Пра гэта паведамляе Цензор.нет.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, аб'яднанне «Самопомич» набірае 11,03% галасоў, «Апазіцыйны блок» - 9,78%, Радыкальная партыя - 7,4%, ВА «Бацькаўшчына» - 5,72% галасоў выбаршчыкаў.

Разам з тым, паводле звестак ЦВК, партыя «Свабода» Алега Цягнібока набірае пакуль толькі 4,66%. Астатнія партыі таксама не пераадольваюць 5% бар'ер.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках